Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы.
Удзел у такіх набажэнствах – гэта заахвочванне прысвяціць адносінам з Богам больш часу, зрабіць іх больш якаснымі і шчырымі.
Традыцыйна Рараты адбываюцца перад усходам сонца. У касцёле пагашана святло, толькі гараць раратнія ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі, звычайна запаленымі, ідучы з дому ў святыню, асвятляючы змрок. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае нам пра неабходнасць збірання на працягу ўсяго Адвэнту добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.
Традыцыя ранішніх раратніх Імшаў існавала ў нашай парафіі здаўна. Але з цягам часу святары вырашылі праводзіць іх вечарам, каб удзельнічаць у іх маглі як мага больш дзяцей. Сёлета пробашч парафіі прапанаваў дзецям і іх бацькам зрабіць большы высілак і акрамя два разы ўвечар (панядзелак і серада) прыйсці яшчэ і ў пятніцу раніцай. Як заўсёды святары і сёстры-эўхарысткі дапамагаюць дзецям з карысцю правесці перыяд Адвэнту, накіроўваюць іх. Так кожныя Рараты дзеці атрымліваюць адно заданне, а разам з тым прыносяць спісы сваіх добрых учынкаў.
Рараты – гэта адна з магчымасцяў якасна перажыць час Адвэнту. У парафіі нас яшчэ чакаюць рэкалекцыі, але варта памятаць і пра асабістыя намеры на гэты перыяд. Каб з кожным днём станавіцца ўсё лепш.
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч
Рараты ў нашай парафі 2015
DSC_0346.JPG
DSC_0347.JPG
DSC_0352.JPG
DSC_0353.JPG
DSC_0356.JPG
DSC_0363.JPG
DSC_0364.JPG
DSC_0365.JPG
DSC_0367.JPG
DSC_0369.JPG
DSC_0373.JPG
DSC_0374.JPG
DSC_0376.JPG
DSC_0378.JPG
DSC_0381.JPG
DSC_0383.JPG
DSC_0385.JPG
DSC_0389.JPG
DSC_0391.JPG
DSC_0392.JPG
DSC_0393.JPG
DSC_0394.JPG
DSC_0396.JPG
DSC_0397.JPG
DSC_0398.JPG
DSC_0400.JPG
DSC_0401.JPG
DSC_0402.JPG
DSC_0404.JPG
DSC_0407.JPG
DSC_0409.JPG
DSC_0413.JPG
DSC_0414.JPG
DSC_0415.JPG
DSC_0416.JPG
DSC_0417.JPG
DSC_0418.JPG
DSC_0419.JPG
DSC_0421.JPG
DSC_0424.JPG
DSC_0425.JPG
DSC_0426.JPG
DSC_0427.JPG