21 снежня ўвечары моладзь сабаралася на супольнае дзяленне аплаткам. Напачатку сустрэчы чыталі Божае Слова пра Нараджэнне Хрыста.
 
А пасля кожны ад свайго сэрца казаў віншаванні сваім сябрам. Напрацягу ўсяго вечара гучалі калядкі і панавала цёплая атмасфера. Кожны паяднаўшыся з Богам праз сакрамэнт споведзі набліжаецца да Вялікай таямніцы Ўцелаўлення. І кожнаму жадаем, каб апошнія дні прыгатавання былі напоўнены Божым супакоем, радасцю і любоўю!
 
Тэкст: Сястра Таццяна
Фота: с.Таццяна і кл.Яўгеній SDS