Рыхтуючыся да святкавання Божага нараджэння, варта узгадаць...
«Я нарадзіўся голы, — кажа Бог, — каб ты мог адрачыся ад самога сябе, каб ты мог прызнаць Мяне, Твайго ўбогага Бога, адзіным багаццем.
Я нарадзіўся ўбогі ў стаенцы, каб ты вучыўся асвячаць кожнае месца.
Я нарадзіўся слабым і бяссільным, каб ты не баяўся Мяне.
Я нарадзіўся з любові, каб ты не сумняваўся ў Маёй любові.
Я нарадзіўся ноччу, каб ты паверыў, што я магу асвятліць кожную рэльнасць, пакрытую цемрай.
Я нарадзіўся чалавекам, каб ты не саромеўся быць сабой.
Я нарадзіўся Сынам Чалавечым, каб ты мог стаць Дзіцём Божым.
Я нарадзіўся як той, каго пераследуюць ад самага пачатку, як знак, якому будуць супраціўляцца. Каб ты навучыўся прымаць цяжкасці і супярэчнасці.
Я нарадзіўся ў прастаце, каб ты не быў унутрана запутаны.
Я нарадзіўся для цябе, у тваім людскім жыцці, каб цябе і ўсіх людзей завезці ў дом Айца». 
(«Пасланне з Бетлеема», Lambert Noben) 
 
Адвэнт рыхтуе вернікаў да ўрачастага святкавання Божага Нараджэння. Важнымі з’яўляюцца чатыры тыдні чакання, але асабліва важны вечар перад Божым Нараджэннем, а менавіта вігілія. Слова «вігілія» паходзіць з лацінскага «vigilare», што азначае «чуваць». У Касцёле з часоў старажытнасці святкуюць вігілію, каб апоўначы прывітаць святочны дзень. Вігілія перад святам Божага Нараджэння карнямі сягае даўняй хрысціянскай традыцыі, згодна з якой перад святкаваннем найбольш важных касцёльных святаў пасцілі, маліліся і спявалі псальмы, разважалі Божае слова. Гэта не адзіная вігілія, якая ёсць у нашым літургічным календары (акрамя яе есць пасхальная вігілія і Спаслання Духа Святога, нараджэння Яна Хрысціцеля, а таксама святых апосталаў Пятра і Паўла, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі). Вігілія нараджэння Пана мае асаблівы характар. Гэта найпрыгажэйшы дзень года, які святкуюць згодна са стагадовым звычаем.
 
Першая зорачка на небе

Падчас вігілійнай вячэры павінны быць постныя стравы, якія трэба есці пасля заходу сонца.Іх разнастайнасць і парадак падачы да стала нясуць у сабе пэўны сімвалізм. Уся сям’я павінна сабрацца ля стала на вігілію, што з’яўляецца урачыстай вячэрай. А распачынаць яе трэба, калі з’явіцца першая зорка на небе. Гэты звычай нарадзіўся падчас успаміну бетлеемскай зоркі, якую ўбачылі мудрацы і вельмі ўзрадаваліся (Мц 2,10).
 
 
Малітва і традыцыя дзяліцца аплаткам 
Уся сям’я і ўсе прысутныя моляцца перад вячэрай. Малітву распачынае і ўзначальвае бацька або дзед, або найстарэйшы чалавек у сям’і. Пасля Евангелля аб нараджэнні Езуса прыходзіць важны момант, калі ламаюцца аплаткай, віншуюць і просяць прабачэнне за ўчыненае зло. Пажаданні ад чыстага сэрца — гэта не проста завучаныя формулы, але словы, скіраваныя да самых блізкіх. Cтаражытная традыцыя 
Аплатка з'яўляецца астаткам ахвярнага хлеба, якія складалі ў старажытныя часы на алтар падчас падрыхтоўкі Эўхарыстычных дароў. Святкуючы Эўхарыстыю, некаторыя з іх выкарыстоўваліся для асвячэння, а некаторыя асвячалі пасля Імшы, каб раздаць яе тым, хто не прымае Камунію. Гэта дзяленне ў супольнасці вернікаў асвечаным хлебам было як духоўная камунія, таму ад тых, хто яго атрымлівае, патрабавалі належнай духоўнай падрыхтоўкі. Асвечаныя святыя хлябы высылалі тым, хто не быў на святой Імшы.
Дзяленне аплаткай — гэта прыгожы знак, які выражае любоў і адзінства ўдзельнікаў з супольнасцю Касцёла. Ён таксама сімвалізуе адданасць, служэнне іншым і лучнасць, нават вельмі розных. Сучасная практыка загадвае таксама адпраўляць ламаную аплатку ў лісце да бліжніх, з каторымі мы не можам сустрэцца.
Свет мог бы быць зусім іншым, безумоўна, лепшым, калі закон вігілійнай вячэры захоўвалі б кожны дзень. Збаўца свету нарадзіўся ў Бэтлееме, гэта значыць Доме Хлеба, таму што так перакладаецца габрэйская назва Bet-Lehem.
 
Свабодныя месцы за сталом 
Пакідаць свабодным і накрытым месца за сталом — гэта прыгожы звычай, які выказвае памяць аб нашых родных і блізкіх, якія не могуць правесці Каляды разам з намі. Гэта таксама знак сувязі з мёртвымі з нашых сем'яў і нашай гатоўнасці прыняць у наш дом у гэты асаблівы вечар самотнага чалавека. Трэба падумаць аб тым, каб запрасіць да стала менавіта такую асобу. Гэта можа быць проста самотны сасед або сваяк або проста бедны чалавек. Вольнае месца мае сэнс толькі тады, калі хто-небудзь яго зойме.
 
 
Стравы вігілійнай вячэры 
Колькасць страваў вельмі разнастайная. Гэта залежыць ад матэрыяльнага стану сям’і, ад мясцовых звычаяў і здольнасцяў гаспадыні. Колькасць можа быць парная або не. У некаторых рэгіёнах рыхтуюць 12 страваў, якія сімвалізуюць 12 апосталаў. Найважнейшай стравай з’яўляецца рыба. У старажытныя часы яна сімвалізавала Хрыста. З асобных літар гэтага слова, запісанага ў транскрыпцыі з грэчаскага, хрысціяне чыталі так: Jesus Christos Theu Hios, Soter – Езус Хрыстус Сын Бога, Збаўца. На стале знаходзяцца не толькі рыбныя стравы, можна прыгатаваць боршч, грыбны суп, кашу з сушанымі слівамі, капусту, кампот з сухафруктаў і, канешне, куццю.
Пасля спажывання вігілійных патраваў, трэба памаліцца і падзякаваць за прысутнасць Езуса, за благаслаўлёны вечар і ежу на стале. Потым можна адкрыць падарункі, якія знаходзяцца пад ёлкай. Спяваючы калядкі, усе чакаюць Пастэрку – святую Імшу апоўначы. 
 
 
 
Сімволіка ёлкі і падарункаў 
Ёлку павінны ўпрыгожваць перад вігілійнай вячэрай удзень, калі мы ўзгадваем нашых прабацькоў, Адама і Еву. Пачаткі традыцыі ўпрыгожвання ёлкі некаторыя бачаць у Кнізе Ісаі. Гонар Лібана прыйдзе да Цябе: разам кіпарыс, вяз і самшыт, каб упрыгожыць святое месца. (Іс 60,13). Негледзячы на тое, што сёння найчасцей ставяць штучную ёлку, яна сімвалізуе райскае дрэва жыцця, доступ да якога мы згубілі з-за першароднага граху. Падзенне і адкупленне чалавека, якія змяшчаюцца ў сімволіцы гэтага ўпрыгожанага дрэўца. Езус вяртае чалавецтву доступ да вечнага жыцця. Ён з’яўляецца пладом адкуплення, «Дрэвам жыцця».
Падарункі пад ёлкай сімвалізуюць дабрыню Бога, які адорвае нас шматлікімі ласкамі. Радасць, таямніца і неспадзяванасць надаюць падарункам асаблівую вартасць, вучаць нас быць шчодрымі і дзяліцца з іншымі.
 
 
 
 
Звычаі вігілійнага дня 
Існуе перакананне: якая Вігілія, такі будзе і ўвесь год. Лічыцца, што лепш нічога не пазычаць, бо на працягу года можа гэтага пастаянна не хапаць.Традыцыя загадвае устаць рана, каб на працягу года не засыпаць. Калі дзяцей ў гэты дзень сустрэне кара, яна можа сустракаць іх цэлы год. Людзі сочаць за надвор'ем, калі на вігілію добрае надвор’е, год будзе ўрадлівы. Калі на вігілію са стрэхаў цячэ, зіма будзе доўгай. Калі на вігілію мароз, будзе сена воз.
 
 
Вывучаючы таямніцы нараджэння Бога
Бог нараджаецца ў святую ноч, як Дзіцятка кранае не толькі нашыя пачуцці. Мы разумеем, што дакранаемся таямніцы веры. Адзінародны Сын Айца — як мы кажам ў Сімвале веры — з'яўляецца народжаны, нествораны. Спрадвечнае Слова нарадзілася ў чалавечым целе для нашага збаўлення. Цудоўныя гэтыя чары Раства: чаканне агульнай вячэры, пажаданняў, ёлкі, батлейка, Пастэрка, калядкі і снег. Але мы павінны памятаць, што седзячы за багата накрытым сталом або распакоўваючы падарункі, не можам выпусціць з ўвагі самае важнае ў гэтых святах: дар, які прыносіць нам гэта асаблівая ноч, гэта значыць, Езуса. Калі мы спынімся толькі на вонкавым боку святкавання, яслі могуць застацца пустымі, як і нашыя сэрцы. А потым не будзе нічога, чым, запоўніць гэты прабел. Застануцца, магчыма, стомленасць, выкліканая падрыхтоўкай гэтых святаў, пераяданне, трохі каляровай паперы, стужак ад падарункаў, віншавальныя паштоўкі і брудны посуд. Калядная ноч з’яўлецца пачаткам нашай надзеі на выратаванне, і гэта нованароджаны Езус.