Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі.
Канон 770-ы Кодэкса кананічнага права кажа: «Пробашчы ў адпаведнасці з пастановамі дыяцэзіяльнага біскупа павінны ў пэўны час арганізаваць навуку, якая называецца рэкалекцыямі і святымі місіямі». Таму падчас Адвэнту варта спытаць: што мы можам зрабіць, каб ахвяраваны нам час і магчымасць выкарастаць з найбольшай карысцю?
 
Для таго, каб зразумець, што такое рэкалекцыі і як нам трэба іх перажыць, лепш за ўсё звярнуцца да часоў узнікнення гэтага слова і даведацца, адкуль яно ўзялося. У лацінскім слоўніку знаходзім слова «Colligo», што азначае «яшчэ раз збіраць, атрымліваць, прымаць» (у форме зваротнай «recoligere» азначае «супакоіцца, пакаяцца ») або таксама «od re-colo» — «аднаўленне, разгледзець яшчэ раз». 
 
Таму гэтае слова можна прыняць як вяртанне да нечага, што ўжо было, перагляд чагосьці, каб мець справу з чымсьці яшчэ раз. З чым? З нашым жыццём.
 
У паўсядзённай мітусні рэдка ёсць час, каб падумаць пра штосьці больш глыбокае. У жыццё (асабліва духоўнае) усё часцей уваходзіць свайго роду паўзучы аўтаматызм. З аднаго боку ён спрашчае нам жыццё (таму што цяжка кожны дзень, распачынаючы малітву, задаваць сабе пытанне: навошта я ўвогуле малюся), а з другога боку аўтаматызмы могуць прывесці да павярхоўнага разумення рэлігійнага зместу, так, як многія рэчы, якія робім не задумваючыся. Не думаючы больш глыбока аб праўдах нашай веры і прымаючы іх механічна, «таму што мы ўсе верым і ўсe гэта робяць», мы рызыкуем, што, калі прыйдзе выпрабаванне, не зможам абараніць сваю веру. Вобразна кажучы, наша рэлігія — як мэбля: часам паступова пакрываецца тоўстым пластом пылу. Калі пыл не збіраецца прынамсі раз на нейкі час, трэба прызнаць, што з цягам часу мы не будзем у стане распазнаць не толькі колеру, але і формы. Гэтак жа і з верай: калі час ад часу не «пыласосіць», урэшце ўсё стане шэрым і бясформенным.
 
Вялікі стымул да так зразуметых рэкалекцый мы можам атрымаць, чытаючы слова, якое Апостал Ян скіраваў да супольнасці ў Эфэсе: «Ведаю твае справы: цяжкую працу і вашу настойлівасць (...). Але маю крыху супраць цябе, што ты пакінуў першую любоў тваю. Такім чынам успомні, адкуль ты ўпаў, і пакайся, і рабі ранейшыя справы» (Эф 2, 2–5).
 
а. Аляксандр Улас OFMConv
паводле