У пятніцу 20 снежня ў нашай парафіі распачаліся рэкалекцыі, якія праводзіць а. Анджэй Врублеўскі з манаскага ордэна рэдэмптарыстаў. Напрацягу трох дзён запланаваны святыя Імшы з навукамі і сустрэчы з дзецьмі, моладдзю і хворымі, а таксама існуе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі.
 
У першы дзень рэкалекцый айцец Анджэй, звяртаючыся да тэксту Евангелля, прапанаваў задумацца над прыгажосцю і важнасцю такой малітвы як «Анёл Панскі». Яе тэкст, як і малітву «Ойча наш», знаходзім у Святым Пісанні. Гэтая малітва дапамагае лепш зразумець ролю Марыі і заахвочвае браць з яе прыклад веры і пакоры. 
 
«Вера ‒ гэта дар, якім мы зможам дзяліцца з іншымі толькі тады, калі будзем самі ёю напоўнены, ‒ адзначыў святар (…). Хочам кожны дзень будаваць Валадарства Хрыста ў сваім сэрцы і ў навакольным свеце, у тым асяроддзі, дзе працуем. Вера сведчыць аб нашай унутранай сувязі з Богам. Вера ‒ гэта калі мы дазваляем Богу дзейнічаць у нашым жыцці, калі дазваляем Яму стукацца ў дзверы нашага сэрца. Вучыцеся ў Марыі будаваць свае цесныя адносіны з Богам. Калі з верай хочаш пражыць жыццё, то прасі Марыю аб заступніцтве і разважай малітву «Анёл Панскі»».
 
Заахвочваем да ўдзелу ў далейшых днях рэкалекцый, каб яшчэ лепш і глыбей перажыць час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
 
Святлана Жылевіч
Ірына гайдамовіч