У кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем
“Песні жальбы”
па-польску раніцай а 08.00
па-беларуску - 10.30 
Крыжовы Шлях
кожную пятніцу Вялікага Посту
пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, 
вечарам у 18.15 – па-беларуску.

IMG 9844 Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе паходзяць з XV стагоддзя, калі на Замкавай гары пабудавалі касцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы касцёл быў знішчаны. Апошні пажар у 1794 г. зрабіў такія знішчэнні, што на працягу 20 гадоў набажэнствы адбываліся ў сараі. У 1824 г. каля падножжа Замкавай гары паўстаў новы мураваны будынак. Паколькі святыня была замалая, пабудавалі новую, якую завяршылі да 1897 г. У 1928 г. у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. Другая сусветная вайна і савецкая ўлада прынеслі вялікія змены ў гэты рэгіён. У 1942 г. немцы забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў габрэяў, якія хаваліся ў касцёле. У 1950 г. ўлады зачынілі касцёл і прызначылі яго пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Пераслед, аднак, працягваўся да 1989 г.

У 1967 г. касцёл – помнік архітэктуры неараманскага стылю – быў адноўлены. У галоўным алтары тут знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай (гэта назва звязана з паходжаннем абраза). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцаха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. манастыр стаў уласнасцю уніяцкай Царквы і ў ім пасяліліся базыльяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваная вернікамі цудадзейная выява Маці Божай, якой натоўпы вернікаў аддавалі пашану падчас святаў.

З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Мясцовае паданне гаворыць, што законнікі самі падпалілі свой кляштар падчас буры, баючыся, што пасля касацыі закону базыльянаў ён будзе аддадзены праваслаўным вернікам. Ацалелы абраз быў змешчаны ў браслаўскім касцёле. У 1999 г. дыяцэзіяльны біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін прызначыў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай Валадаркі азёраў.

 

Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла

Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.

Крыжовы шлях

Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЧАЛАВЕКА

18. Хто стварыў чалавека?
- Чалавека стварыў Пан Бог.
19. Хто такі чалавек?
- Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу.
20. Да каго падобна душа чалавека?
- Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, вольную волю і ніколі не памірае.
21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?
- Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, выконваў Яго волю, а пасля смерці быў з Ім у небе.
22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі?
- Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці.
23. Чаму болыш за ўсё радаваліся першыя людзі?
- Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку
24. Што дае асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, яднае нас з Езусам Хрыстом і дае права на вечнае жыццё ў небе.
Go to top