Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

coronationofmary1 Успамін Марыі Каралевы ў літургічны каляндар увёў папа Пій XII энцыклікай “Ad caeli Reginam” (“Да Каралевы неба”), якая была выдадзена 11 кастрычніка 1954 г. у 100-ую гадавіну выдання дагмату аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. У Святым Пісанні не маем тэкстаў, якія непасрэдна гаварылі б пра Марыю Каралеву. Але ўсё ж існуюць такія фрагменты, якія ўскосна кажуць пра гэта. У раі Бог гаворыць пра Жанчыну, якая сатрэ галаву змею (пар. Быц 3, 15). Арханёл Габрыэль і Альжбета кажуць да Марыі: “Бласлаўлёная ты між жанчынамі” (пар. Лк 1, 42). Марыя паходзіла з каралеўскага роду Давіда, а Евангелле часта падкрэслівае каралеўскае паходжане Пана Езуса (пар. Мц 22, 41-46, Мк 12, 35-37, Лк 20, 41-44, Рым 1, 3; 15, 12; 2 Тым 2, 8; Адк 22, 16 і інш.).
Другой крыніцай нашай веры з’яляецца традыцыя Айцоў Касцёла, якая перадала нам шмат сведчанняў пра веру ў Марыю Каралеву. Св. Эфрэм (памёр у 373 г.) ужо 1600 гадоў таму пісаў пра Марыю: “Дзева шаноўная, Каралева і Пані”, “Пасля Св. Тройцы Пані ўсіх”, “Пані ўсіх смяротных”, а самога сябе называў “слугою Марыі”. Св. Пётр Хрызолаг (памёр у 451 г.), таксама доктар Касцёла, называў Марыю “Пані” (“Domina”), тады гэта слова адносілася да валадара і караля. Св. Ільдэфонс, біскуп Таледа (памёр у 669 г.), называе Марыю не толькі Пані, але той якая “валадарыць над усімі людзьмі”. Св. Герман, патрыярх Канстанцінопаля (памёр у 732 г.) называў Марыю “Каралевай усіх жыхароў зямлі”, а св. Ян Дамаскін (памёр у 749 г.) “Каралевай роду чалавечага” і “Каралевай ўсіх людзей”.24150AD
Веру ў тое, што Марыя – Каралева неба і зямлі, пацвярджае таксама хрысціянскае мастацтва. Ужо ў III ст. у катакомбах сустракаем выяву Марыі на каралеўскім троне. На візантыйскіх іконах VI ст. Багародзіца заўсёды сядзіць на троне. Такія абразы, а потым фігуры называліся Basilissa, што азначае Каралева. З X ст. паўсюдным звычаем становіцца выяўленее Марыі на троне, з каронай і ў каралеўскай вопратцы. З XIV ст. любімай тэмай мастакоў была сцэна “каранавання” Марыі Панам Езусам і Богам Айцам.
У VIII ст. сустракаем звычай прыватнага каранавання абразоў і фігур Багародзіцы, асабліва цудадзейных. У 732 г. папа Рыгор ІІІ укаранаваў абраз Маці Божай залатымі каронамі. З XVII ст. гэты звычай быў выключна прывілеем Папаў Рымскіх. Першым абразом, які быў каранаваны папскімі каронамі, стаў абраз Маці Божай ў сакрыстыі базылікі св. Пятра ў Рыме (1631).
На Беларусі папскімі каронамі былі каранаваныя абразы Маці Божай Берасцейскай (1996), Маці Божай Будслаўскай (1998), Марыі Беззаганна Зачатай ў Мінску (2005), Маці Божай Кангрэгацкай (2005) і Маці Божай Гудагайскай (2007).
22 жніўня 2008 г. афіцыяльна распачалася падрыхроўка да каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, які на працягу гэтага часу будзе наведваць дамы католікаў па ўсёй дыяцэзіі.
Марыю называем “каралевай” толькі з-за яе Сына Езуса Хрыста. Каралеўская годнасць з’яўляецца чымсьці ўскосным. Годнасць боскага мацярынства ўзносіць Багародзіцу па-над усім створаным, робіць яе Каралевай анёлаў і ўсіх святых, каралевай неба і зямлі. Такім чынам споўніліся словы Марыі: “бо ад сёння будуць благаславіць Мяне ўсе роды, бо ўчыніў Мне веліч Магутны і святое імя Ягонае”.

Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Сем сакрамэнтаў Касцёла

1. Хрост
2. Канфірмацыя
3. Эўхарыстыя
4. Пакаянне
5. Намашчэнне хворых
6. Пасвячэнне
7. Сужэнства
Go to top