Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 

ikona rycina На абраз Маці Божай Валадаркі азёраў будуць ускладзены каштоўныя кароны. Браслаўская Валадарка вартая такога гонару, бо з’яўляецца цудадзейнай і шанаванай святыняй усяго сінявокага краю. “У чым сэнс каранацыі? У Марыі, як бачыце, ужо ёсць карона. Але цяпер яна будзе каранавацца папскімі каронамі. Гэта будзе як бы афіцыйным пацверджаннем і прызнаннем сусветным Касцёлам таго факту, што Браслаў з’яўляецца цэнтральным месцам шанавання Марыі, марыйнага культу на Віцебшчыне. Такім чынам, гэтая карона не звычайнай аздобай, а найперш – сімвал вялікай пашаны”.

Мадонна з вострава

     На пачатку XVI стагоддзя ў Браславе быў заснаваны праваслаўны манастыр, які пазней перанеслі на адзін з 15 астравоў возера Неспіш. У 1596 годзе манастыр далучыўся да ўніі з Рымам, а ў 1744 годзе быў уключаны ў спіс манастыроў, у якіх шануюцца цудадзейныя абразы. Такім чынам, ужо ў тыя часы абраз Маці Божай Браслаўскай быў вядомы як цудадзейны і адораны ласкай Божай. Велізарны натоўп вернікаў збіраўся на беразе, каб пабачыць абраз, які ў пэўныя дні выносілі з царквы...

     Слава Мадонны з вострава на Неспішы пашыралася. Але 21 жніўня 1832 года ў манастыры здарыўся моцны пажар (ёсць меркаванне, што манастыр загарэўся ад маланкі). Усе манастырскія будынкі былі знішчаны агнём. Ацалеў толькі абраз! Паводле аднаго з паданняў, моцна абгарэлую ікону знайшлі на наступны дзень ужо на іншай выспе…

     Так супала, што за шэсць гадоў да пажару пачалі будуваць новы касцёл у Браславе. Таму пасля таго, як святыня засталася без храма, было вырашана перанесці абраз ва ўжо амаль дабудаваны касцёл. Але, паводле паданняў, зрабіць гэта ўдалося не з першага раза. Ужо перанесены абраз нейкім чароўным чынам вяртаўся на востраў (і так адбывалася неаднойчы!), дзе яму да гэтага прыносілі пашану некалькі стагоддзяў запар.

     Для браслаўчан і мясцовых святароў хіба галоўным цудам, якое ўчыніла Браслаўская Мадонна ў папярэднім стагоддзі, было тое, што ў савецкі час браслаўскі касцёл амаль не зачыняўся. ikona perad karanacyjajІ нават у 50-я гады, калі было забаронена праводзіць у ім набажэнствы, рэлігійнае жыццё ў Браславе не перарывалася.

А праз два гады ўлады былі вымушаныя вярнуць касцёл парафіянам. Прычым да гэтага надзвычайнага для часоў ваяўнічага атэізму кроку падштурхнулі мясцовых “валадароў” даволі таямнічыя абставіны. Месцічы-старажылы распавядаюць, што міліцыянеры, якія ахоўвалі касцёл, аднойчы ўчынілі страляніну па храме. Здарылася гэта ўночы. Як потым тлумачылі гора-стралкі, яны штоноч бачылі ля сценаў касцёла нейкія здані. Былі гэта прывіды, духі ці анёлы – не вядома, але нервы ў ахоўнікаў ў рэшце рэшт не вытрымалі. Каб канчаткова сябе не скампраматаваць, улады пайшлі на саступкі і дазволілі маліцца ў храме.

     Цяпер абраз Маці Божай Браслаўскай зберагаецца ў алтары касцёла і адкрываецца толькі падчас набажэнстваў. Абпаленыя часткі іконы хаваюцца за шатамі. Крыху ніжэй можна ўбачыць сардэчкі і крыжыкі, якія прыносяць вернікі да Марыі з Сынам у знак пашаны і падзякі за дапамогу. Людзі свята вераць, што яна чуе іхнія малітвы, бо Яна ж – Маці…

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Cакрамэнт святога Хросту

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
21
22
23
24
25
26
27
28
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ ч.1

38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць?
- Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў.
39. Як гучыць першая запаведзь?
- Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне.
 40. Калі мы выконваем першую запаведзь?
- Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі.
41.Як гучыць другая запаведзь?
- He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
42. Калі мы выконваем другую запаведзь?
- Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле.
43. Як гучыць трэцяя запаведзь?
- Памятай дзень святы святкаваць.
44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь?
- Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі.
45. Як гучыць чацвёртая запаведзь?
- Шануй бацьку свайго і маці сваю.
46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь?
- Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну.
47. Як гучыць пятая запаведзь?
- He забівай.
48. Калі мы выконваем пятую запаведзь?
- Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды.
Go to top