ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫЙ
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫЙ
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫЙ
1. На гэтым тыдні прыпадае:
у пятніцу, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 студзеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем усіх парафіянаў на калядны канцэрт у выкананні дзяцей і моладзі нашай парафіі, 8 студзеня пасля Святой Імшы а 11 гадзіне.
4. У пятніцу (Урачыстасць Аб'яўлення Пана) пасля св.Імшы ў 11.00 запрашаем на аплаткавую сустрэчу ўсіх членаў групы Жывога Ружанца і групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Сустрэча адбудзецца ў доме Айца Ярдана.
5. План каляды на гэты тыдзеь:
панядзелак: Заборныя гумны вул. Kірпічная, – адзін святар, ад 16.00;
вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дом 33, вул. Tухачэўскага, - адзін святар , ад 16.00,
аўторак: раён Турбазы- два святары, ад 12.30;
серада: вул. Горкага, Чкалава, Чапаева, Шчорса – адзін святар, ад 15.00;
вул. Фрунзэ, район Гаргазу – адзін святар, ад 16.00;
чацвер: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00;
вул. Маладзёжная - адзін святар ад 16.00.
7 студзня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Асаблівым чынам Арганзоўваецца для настаўнікаў і катзхетаў (Арганізатары Віцебская Дыяцэзія).
8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.
Ад свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам. Звычай наведвання сямей і кватэр душпастырамі традыцыйна працягваецца да распачацця перыяду Вялікага посту.
У свята Божага Нараджэння дзеці, якія хадзілі на рараты, атрымалі салодкія падарункі і ліхтарыкі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.