Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Духоўнай Семiнарыi.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
у панядзелак успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марый;
у аўторак уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У панадзелак а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога;
у чацвер успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучаннікаў.
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння.
4. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
5. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
6. Запрашаем ўсіх жадаючых на VI хрысціянскі баль 26 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 25 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. У паграме супольная забава, пачастунак, выступленне музычнай кавер-групы „SouDay Band”. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
7. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах, думках і чынах і няхай нас благаславіць.
Ад свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам. Звычай наведвання сямей і кватэр душпастырамі традыцыйна працягваецца да распачацця перыяду Вялікага посту.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.