Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта i Праграма адвэнтовых рэкалекцый.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
у сераду свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;
у чацвер успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
у пятніцу успамін св. Марціна Турскага, біскупа;у суботу урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на VI хрысціянскі баль 26 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 25 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. У паграме супольная забава, пачастунак, выступленне музычнай кавер-групы „SouDay Band”. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.
У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.