ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXIV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4  год на катэхэзу. Праграма катэхэзы будзе даступна ад серады на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы дарослых кожную пятніцу у 19.40. 18 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 года да Бежмавання.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла;
  • у сераду, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцёле ў 11.00 і 19.00;
  • у чацвер, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
  • у пятніцу, успамін св. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.
 
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.
 
6. Св. Імша на могілках:
  • 17 вервсня ў 12.00 на старых браслаўскіх могілках і ў 14.00 у вёсцы Майшулі;
  • 24 верасня ў 12.00 вёска Зарачча.
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.