ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля;
  • у суботу успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
  • Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 4 верасня.
 
4. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту канфірмацыі ці іншых сакрамэнтаў, запаршаем на катэхезы. Запісацца, а таксакма атрымаць падрабязную інфармацыю можна ў сакрыстыі.
 
5. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 4 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
6. Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 3 верасня ў Удзела. Пачата а 11.00. Хто з удзельнікаў руху з нашай парафіі жадае паехаць на сустрэчу, просім запісвацца ў сакрыстыі да серады.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.