ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
  • у панядзелак успамі св. Дамініка, святара;
  • у аўторак свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
  • у сераду свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
  • у чацвер успамін св. Клары.
2. У суботу 13  жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Іланцы а ў 12.00 на могілках у вёсцы Зыбкі.
 
3. У нядзелю 28 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасці ў пятніцу 19 жніўня ў 20.30 будзе канферэнцыя на тэму "Будучыня сям'і ў руках Марыі", а ў суботу 20 жніўня ў 9.00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Канферэнцыю і набажэнства правядзе біскуп Аляксандр Яшэўскі. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 15 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 14 жніўня.
 
5. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні будынкаў касцёлных перад святяамі  ў панядзелак ад гадзіны 9.00 раніцы.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.