ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак свята св. Якуба, апостала;
  • у аўторак успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • у пятніцу ўспамін св. Марты, Марый і Лазара.
2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне вадзіцеляў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасці ў пятніцу 19 жніўня ў 20.30 будзе канферэнцыя на тэму "Будучыня сям'і ў руках Марыі", а ў суботу 20 жніўня ў 9.00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Канферэнцыю і набажэнства правядзе біскуп Аляксандр Яшэўскі. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні.
 
4. Сёння скончыліся дыяцэзіяльныя дні моладзі. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў моладзь на начлегі.
 
5. 5–6 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны. План урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.