Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер успамін благаслаўлёнага Францішка Ярдана, заснавальніка сальватарыянаў;
  • у пятніцу свята св. Марыі Магдалены;
  • у суботу свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы;
  • у панядзелак 25 ліпеня прыпадае  успаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
4. У пятніцу распачынаюцца у нашым санктуарыі дыяцэзіяльныя дні моладзі. Вельмі просім, каб усе тыя, хто запісаўся прыняць на начлег  ў сваіх дамах моладзь, прыйсці у пятніцу ў касцёл у 21.00, там будзем пядзяляць моладзь на начлегі. Калі нехта не зможа прыйсці, просім загаддзя паведаміць.
 
5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.
 
6. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.