ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV велікодны тыдзень
 
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у пятніцу: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы;
  • у суботу: свята св. Мацея, апостала.
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей і іх бацькоў, хросных і блізкіх ў суботу а 17.00.
 
5. Шчыра просім аб дапамозе ў працах пры касцёле ў сераду ад 9-й гадзіны раніцай.
 
6. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
7. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.