Душпастырскія аб’явы на
III Велікодны тыдзень
 
1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцёле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
  •  у аўторак, свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога  Ружанца.
4. Месяц май які мы пачынаем сёння асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (7 мая) ў 11.00.
 
5. У наступную нядзелю (8 мая) пасля св. Імшы ў 15.00 у касцёле адбудзецца сустрэча для ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Прысутны будзе на гэтай сустрэчы кс. Славамір Самковіч, адказны за Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.