ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
 
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, свята св. Марка, евангеліста;
  • у пятніцу, свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
3. У наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
4. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 15 мая а 13.00.
 
7. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.