ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3 красакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
5. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (1 красакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (3 красакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць ксёндз кс. Андрэй Шут – экзарцыст Пінскай дыяцэзіі, пробашч парафіі св. Антонія ў Рагачове. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св. Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для , ксяндза Андрэя як знак нашай удзячнасці.
 
7. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да  кс. Уладзіміра. 
 
8. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                         
 

Праграма вялікапостных рэкалекцый

 
Пятніца 01.04.2022
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях
18.15 -  Крыжовы Шлях
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
 
Субота  02.04.2022
08.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
 
Нядзеля 03.04.2022
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00  - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
 
Магчымасць споведзі ў пятніцу 10.00 і 18.00 
субота 7.30, 10.00, 18.00
 
Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Шут – экзарцыст Пінскай дыяцэзіі, пробашч парафіі св. Антонія ў Рагачове.