ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у пятніцу - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
  • пятніца, 25 сакавіка, а 18.15, Крыжовы Шлях;
  • субота, 26 сакавіка, а 18.30, Святы ружанец.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.