ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай  стараны касцёла.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у суботу - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а  11.00 і 19.00.
3. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
 
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
5. Шчыра дзякуем усім парафіянам за фінансавую дапамогу ў рамонце галоўных прыступак ў наш касцёл.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.