ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Вялікага Посту
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на I Нядзелю Вялікага Посту
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (1 красакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі Вялікага Посту (3 красакавіка). Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Шут – экзарцыст Пінскай дыяцэзіі, пробашч парафіі св. Антонія ў Рагачове.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
5. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
6. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.