ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак свята св. Кірыла, мніха, і Мятода біскупа, апекуноў Еўропы.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
3. Працягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. 19 лютага ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Запрашаюць айцы марыяне. Пачатак ўрачыстасці а 11.00.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.