Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта i Праграма адвэнтовых рэкалекцый.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю - План каляды
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
у панядзелак – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
у аўторак – свята навяртання св. Паўла, апостала;
у сераду – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
у чацвер - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
у пятніцу - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
панядзелак: вул. Акцябра д. 7A ад 15.00 і д. 17 ад 16.00 - адзін святар;
вул. Будзёнага - адзін святар, ад 17.00.
аўторак: вул. Садовая д. 55Б - два святары, ад 17.00.
серада: вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дом 33, вул. Tухачэўскага - адзін святар, ад 16.00.
завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00.
чацвер: вул. Жданава, Матросава, Гастэлла, Космодемьянской – адзін святар, ад 16.00;
1-ы і 2-гі завулак Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00.
пятніца: вул. Міцкевіча– адзін святар, ад 16.30;
вул. Богдановіча - адзін святар, ад 17.00.
субота: в. Ельня - адзін святар, ад 11.00;
в. Усяны – адзін святар, ад 11.00.
3. Працягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
4. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
нядзеля, 30 студзеня, пасля св. Імшы а 15-ай гадзіне.
5. Згодна з просьбай біскупа Алега Буткевіча, у нядзелю 23 студзеня 2022г. аб’яўляецца збор сродкаў у парафіях Віцебскай дыяцэзіі на дапамогу ў аднаўленні пашкоджанай стыхіяй гістарычнай катэдры ў Магілёве. У нашым касцёле можна скласці ахвяры пры бочным алтары з левай стараны да наступнай нядзелі.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.