ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
 
1. У чацвер, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
  • У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 8  студзеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група  Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. План каляды на гэты тыдзень:
  • панядзелак: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 16.00;
  • аўторак: раён Турбазы - два святары, ад 12.30;
  • серада: вул. Некрасава – адзін святар, ад 16.00,
    • Заборныя гумны вул. Kірпічная,  – адзін святар, ад 16.00,
5. Прасягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
6. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў вернікам на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі дыспенсацыю на дзень 7 студзеня 2022 года ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў для асоб, старэйшых за 14 гадоў у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве.
 
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.