Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 17 па 19 снежня. Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Юзаф Парфяновіч (паллатын) які працуе ў Жлобіне ў парафіі Святога Казіміра і Маці Божай Каралевы Свету. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла;
  • у сераду урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а  6.45 (рараты), 11. 00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на  гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
5. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.
 
7. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на ацяпленне касцёла.
 
8. Прыпамінаем аб сямейным конкурсе (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 19 снежня.
 
9. Скончыліся працы звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Засталося яшчэ выплаціць грошы за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
10. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.
 
 
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
Пятніца 17.12.2021
06.45 – Рараты, навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
 
Субота 18.12.2021
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 - Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імшa навука для ўсіх
 
Нядзеля 19.12.2021
8.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 – Сустрэча для моладзі
 
Магчымасць споведзі:
У пятніцу 6.30, 18.00 і суботу 7.30, 10.00, 18.00