ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у чацвер свята св. Сымона і Юды, апосталаў.
 
3. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.20. У аўторак запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
6. Працягваюцца работы, звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.