ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIV Звычайную Нядзелю
 
1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4  да 8 год на катэхэзу. Праграма катэхэзы будзе даступна ад аўторку на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30. 
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла;
  • у аўторак, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцеле ў 11.00 і 19.00.
  • у сераду, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
  • у чацвер, успамін св. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
  • у суботу, успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 25 верасня.
 
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.
 
6. З’явіліся календары на 2022 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. У суботу, 25 верасня, у 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
8. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.