ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIX Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
  • у панядзелак свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
  • у аўторак свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
  • у сераду успамін св. Клары;
  • у суботу успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
  • у наступную нядзелю  урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы.
2. У нядзелю 29 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
3. У нядзелю 15 жніўня  вечарам пасля святой Імшы а 19.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто 20 жніўня будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Прысутнасць абавязковая. Просім каб бацькі прыйшлі разам з дзецьмі.
 
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу (20 жніўня) ў 19.00 св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамант бежмавання. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.
 
5. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла і будынкаў   ў чацвер і пятніцу  ад гадзіны 9.00 раніцы, або калі хто  можа пасля працы пасля 17.00.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.