ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • у чацвер ўспамін св. Марты, Марыі і Лазара;
  • у суботу ўспамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара,
2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне вадзіцеляў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
3. У наступную нядзелю а 8.30 св. Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 20 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
 
5.  Заканчвае сваю паслугу ў нашай парафіі і ў Беларусі кс. Адам Квяткоўскі SDS. Запрашаем у наступную нядзелю 1 жніўня а 11.00 на св.Імшу, якая будзе падзякай Богу за паслугу кс. Адама ў нашай парафіі.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.