Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла;
  • у пятніцу: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.