ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка;
  • у чацвер  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00. 
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Скончыліся працы ў прэзбітэрыі нашага касцёла. Засталося яшчэ выплаціць нехапаючую частку грошаў за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі. 
 
6. У панядзелак (заўтра) пры нашай парафіі распачынаюцца КАНІКУЛЫ З БОГАМ для дзяцей, пачатак а 9.00 у касцёле.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.