ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XI Звычайную Нядзелю
 
1. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Вельмі просім планаваць тэрміны св.Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
 
5. Як бачыце, скончыліся працы ў прэзбітэрыі нашага касцёла. Засталося яшчэ выплаціць нехапаючую частку грошаў за выкананую працу. Просім усіх,хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
6. Дзякуем усім,хто на мінулым тыдні дапамагаў у прыбіранне касцёла пасля скончанай працы.
 
7. Запрашаем дзяцей ад 7да 10 год на КАНІКУЛЫ З БОГАМ 21- 25 чэрвеня.
 
У гэтыя дні дзяцей чакаюць:
  • сяброўства з Езусам
  • пазнавальныя сустрэчы ў групах
  • забавы, квэсты, сюрпрызы…
  • смачная ежа
Колькасць месцаў абмежаваная, таму вельмі просім загадзя запісаць дзяцей. Запісаць дзяцей можна ў с. Ірыны і ў закрыстыі.
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.