ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V велікодны тыдзень
 
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак: свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў;
  • І чацвер месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
  • І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Нагадываем  пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
 
6. Вельмі просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні (асабліва жанчын) будынку айца Ярдана ў сераду ад 9.00
 
7. У бліжэйшым часе распачнуцца працы,звязаныя з рамонтам прэзбітэрыя ў нашым касцёле (будзе падрыхтавана гранітная плітка). У сувязі з гэтым яшчэ раз вельмі просім усіх парафіян аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.