ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
 
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
2. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.