ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Уваскрасення Пана
 
1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні. Вестка пра Уваскрасенне Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэтая радасць таксама будзе Вашай. Няхай Мір, які Хрыстос абвясціў усяму свету пасля Уваскрасення, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
 
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 19.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.  
 
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30  адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцёле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за ўпрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, міністрантам за дапамогу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў.
 
5. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. У гэты дзень на заканчэнне кожнай св.Імшы будзем адмаўляць Літанію і Вяночак да Божай Міласэрнасці. 
 
6. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве,
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 10 красавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
7. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
8. У наступную нядзелю , 11 красавіка, пасля Св. Імшы у 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Камуніі. Сустрэча пройдзе ў касцёле.
 
9. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.