ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем ксяндзу Славаміру за рэкалекцыйную паслугу.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
3. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св.Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
4. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты. 
 
5. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
  • пятніца, 26 сакавіка, а 18-ай гадзіне;
  • субота, 27 сакавіка, а 18-ай гадзіне.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.