ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
Праграма велікапостных рэкалекцый
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а  11.00 і 19.00. У сувязі з тым, што ў бліжэйшую пятніцу выпадае ўрачыстасць, пост у гэты дзень не абавязковы.
 
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (19 сакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (21 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць ксёндз Славамір Самковіч, пробашч парафіі Божай  Міласэрнасці у Пагошчы. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св.Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для, ксяндза Славаміра як знак нашай удзячнасці.
 
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра.
 
6. Супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», шчыра дзякуюць усім, хто склаў ахвяраванні на дзейнасць гэтага цэнтра ў мінулую нядзелю.
 
7. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.
 
Праграма вялікапостных рэкалекцый
 
Пятніца 19.03.2021 Урачыстасць св. Юзафа
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях па-беларуску
18.15 - Крыжовы Шлях па-беларуску
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
 
Субота  20.03.2021
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
 
Нядзеля 21.03.2021
08.30 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
 
Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу
10.00, 18.00