
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у сераду, успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла. Св. Імшы ў гэты дзень: а 8.00 i 19.00.
- у пятніцу, успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00, 19.00. На кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады.
- у суботу, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі.
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
- у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.