ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
1. У сераду, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
-
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
-
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
-
у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
4. План каляды на гэты тыдзень:
-
панядзелак: Муражы ад боку ПМК, вул. Палевая, Луговая - адзін святар, ад 15.00,
-
вул. Стадзіонная, Маякоўскага - два святары ад 16.00.
-
аўторак: раён Турбазы- два святары, ад 12.00,
-
вул. Акцябра 9 - адзін святар, ад 15.00,
-
пятніца: вул. Горкага, Чкалава, Чапаева, Шчорса – адзін святар, ад 16.00,
-
вул. Маладзёжная - адзін святар ад 16.00.
-
вул. Лермантава, Варашылава - адзін святар, ад 17.00.
5. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на ацяпленне касцёла.
6. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.