ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
-
у панядзелак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (маці Божай Вострабрамскай);
-
у аўторак успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
-
у суботу успамін Ахвяравання НПМ;
-
у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
2. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
5. Нагадываем пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.