ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у панядзелак свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;
  • аўторак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • у сераду успамін св. Марціна;
  • у чацвер урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
5. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.