ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
  • у чацвер свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00;
  • у суботу успамін св. Дамініка, святара.
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
  • І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца ў панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
3. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
4. Св. Імша на могілках у вёсцы Краснасельцы адбудзецца ў суботу 8  жніўня ў 11.00; у нядзлю 23 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
5. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 6 верасня а 11.00. А сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць падчас парафiяльнай урачыстасцi ў гонар Нараджэння Маці Божай  8 верасня ў 19.00.
 
6. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.