ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у  панядзелак – урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Св. Імшы а  11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы;
  • у чацвер – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай;
  • у пятніцу – свята св. Тамаша, апостала,
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
  • І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
3. У гэтым годзе сакрамэнт Бежмавання будзе ўдзелены падчас парафiяльнай урачыстасцi ў гонар Нараджэння Маці Божай  8 верасня ў 19.00.
 
4. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны