ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00. 
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.