ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей;
  • у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св.   Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы;
  • у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.