ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. На гэтым тыдні:
  • у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца пасля Св. Імшы а 11.00 гадзіне. Просім аб прыгатаванні алтароў: 
I - алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
II - алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”,
III - алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV - алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
  • у суботу, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.
2. Падчас 78-а надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Біскупы прыйшлі да высновы аб неабходнасці працягнуць час для выканання вернікамі касцёльнага наказу адносна святой Камуніі ў Велікодны перыяд, а таксама абавязку прынамсі раз на год прыступіць да споведзі. Выканаць гэты духоўны абавязак вернікі дыяцэзій на Беларусі сёлета могуць да 15 жніўня 2020 года.
 
3. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. Працягваецца збор ахвяраў на рамонт прэзбітэрыя ў нашым касцеле. Вельмі просім усіх парафіян аб дапамозе ў гэтай добрай справе. Ахвяры можна скласці ў сакрыстыі. Вельмі ўдзячныя за ахвярнасць і зразуменне.
 
5. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.