ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Святой Сям'і
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, VI дзень у Актаве Нараджзння Пана. Св. Імшы будуць а 11.00 і 19.00
  • у аўторак, успамін святога Сільвестра, папы. На  заканчэнне года ў панядзелак у 11.00 адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі.
  • у сераду, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30.
  • у чацвер, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла
  • І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця;
  • І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
  • І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4  студзеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У панядзелак 6 студзеня пасля св.Імшы а 11.00 запашаем на аплатковую сустрэчу членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом i Групы Жывога Ружанца. Сустрэча адбудзецца ў доме Айца Ярдана.
 
5. Аплатковая сустрэча групы "Маці ў малітве" адбудзецца ў аўторак 7 студзеня. Сустрэча распачнецца ад святой Імшы, якая будзе адпраўленая ў касцёле а 11-ай гадзіне. Шчыра запрашаем.
 
6. План каляды на гэты тыдзень:
  • чацвер: раён Турбазы - два святары, ад 12.00.
    вул. Акцябра  9 - адзін святар, ад 15.00,
  • субота: вул. Садовая (па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, Зав. Стадыённы - два святары ад 14.00.
    Муражы ад боку  ПМК,  вул. Палевая, Луговая - адзін святар, ад 14.00.
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.