Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 20 па 22 снежня, якія будзе правадзіць а. Анджэй Ядкоўскі, рэдэмптарыст.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 6.45 Рараты, 11. 00 і 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
  • у пятніцу успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
  • у суботу успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
4. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб мы змаглі наведаць гэтых людзей. 
 
5. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
6. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.